Лідскія памежнікі знайшлілі ў жыце 4 тысячы пачкаў "Прэм'ера"
Лідскія памежнікі знайшлі 29 ліпеня буйную партыю цыгарэт "Прэм'ер" у жыце ў некалькіх метрах ад мяжы. Паводле інфармацыі БЕЛТА, памежнікі прачэсвалі лінію мяжы ў раёне паста "Палецкішкі". Яны правяралі аператыўную інфармацыю, атрыманую ад літоўскіх калег. Тыя сёння ўначы затрымалі аўтамабіль "Фольксваген-Джэта", у якім літовец перавозіў беларускія цыгарэты.
У выніку пошукаў былі выяўленыя восем каробак (больш за 4 тысячы пачкаў) цыгарэт "Прэм'ер" з беларускімі акцызнымі маркамі. Яны былі складзеныя ў некалькіх метрах ад мяжы.
Цяпер памежнікі ажыццяўляюць праверку тылавых подступаў да мяжы і магчымых маршрутаў руху транспартных сродкаў з кантрабандным таварам. Вядзецца аператыўны пошук асоб, датычных да кантрабанднай дзейнасці.