Лік ахвяраў землятрусу ў Кітаі перавысіў 65 тысяч чалавек

Лік ахвяр землятрусу, які адбыўся 12 траўня ў Кітаі, дасягнуў 65 тысяч 80 чалавек. Пра гэта паведаміла ў панядзелак агенцтва Асашыэйтэд Прэс са спасылкай на прадстаўнікоў кітайскіх улад.  Улады баяцца, што лік ахвяр стыхіі можа перавысіць 80 тысяч. Акрамя таго, небяспека навісла яшчэ над 700 тысячамі жыхароў Кітая: ім пагражае маштабная паводка. З-за справакаваных землятрусам апоўзняў у гарах утварылася 35 запрудаў, якія могуць прарвацца ў кожны момант. Акрамя таго, пад пагрозай абрынання ў правінцыі знаходзяцца 69 плацінаў.

РІА "Новости"