Лінднер: Беларусь і Германія знаходзяцца на новай стадыі ўзаемаадносін
Беларусь і Германія знаходзяцца на новай стадыі ўзаемаадносін, заявіў старшыня Мінскага форуму Райнер Лінднер.
XIII Мінскі форум "Беларусь і ЕС пасля крызісу: выклікі і шанцы ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства" адбудзецца 3—4 лістапада.
Паводле слоў Лінднера, сёлета форум пройдзе на фоне новых асаблівасцей. "Беларусь знаходзіцца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Форум — добрая магчымасць абмеркаваць пытанні палітычнага, эканамічнага характару з прадстаўнікамі розных поглядаў на развіццё Беларусі, у тым ліку з прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта", — сказаў ён.
Акрамя таго, адзначыў Лінднер, Беларусь знаходзіцца ў сітуацыі пераарыентацыі эканамічных адносін з Расіяй. "Нам бы хацелася пачуць ад беларускіх прадстаўнікоў, як яны ацэньваюць перспектывы і ўзровень супрацоўніцтва з Расіяй і ЕС", — паведаміў ён.
Упершыню за многія гады ў Мінскім форуме возьме ўдзел дзейны міністр Германіі Рональд Пофала, паведамляе БелаПАН.