Лісічкі з чарнобыльскіх раёнаў трапляюць у Заходнюю Еўропу
Інстытут навакольнага асяроддзя ў Мюнхене распаўсюдзіў заяву з нагоды таго, што ў гандлёвую сетку Баварыі зноў трапілі радыёактыўныя грыбы лісічкі, паведамляе “Беларускі партызан” са спасылкай на расійскую службу Радыё Свабода. Мяркуючы па ўсім, грыбы прадаюцца па ўсіх краінах Еўрасаюзу і трапляюць на Захад з забруджаных рэгіёнаў Беларусі, Украіны і Расіі. Згодна з дазіметрычнымі вымярэннямі, якія зрабілі супрацоўнікі мюнхенскага інстытуту, у кожным кілаграме гэтых грыбоў утрымліваецца 1000 бекерэляў цэзія-137, а гэта амаль ўдвая вышэй за дапушчальную норму. Пастаўшчыком брудных лісічак можа выступаць Літва ці нейкія іншыя ўсходнія краіны Еўрасаюза, незакранутыя радыяцыяй. Прадаўцы могуць рабіць пэўныя фокусы, змешваючы лісічкі з забруджаных тэрыторыяў з чыстымі.