Літоўцы багацеюць на беларускіх пастаўках у Лацінскую Амерыку
Прыбыткі ад паставак беларускіх тавараў у Лацінскую Амерыку атрымлвіае літоўская пагрузачная кампанія Klaipedos konteineriu terminalas. Як паведамляе "Ежедневник", кампанія ў красавіку ўжо паставіла ў Венесуэлу партыю беларускіх грузавікоў і плануе адправіць у траўні яшчэ адну партыю. Таксама літоўцы збіраюцца ўдзельнічаць у конкурсе на пастаўку беларускіх самазвалаў у Чылі.