Літоўскае дызельнае паліва саступае ў краінах Балтыі месца беларускаму

Балтыйскія краіны заваёўвае беларускае дызельнае паліва. У Латвіі аб'ёмы яго продажаў перавышаюць аб'ёмы продажаў літоўскага дызельнага паліва, інфармуе партал DELFI. Становішча адзінага ў балтыйскіх краінах нафтаперапрацоўчага заводу Orlen Lietuva ускладняецца.

Так, у першым квартале 2010 года на латвійскім рынку беларускае дызпаліва склала амаль 40%, літоўскае – каля 25%. За чатыры месяца рынак дызпаліва Orlen Lietuva у Латвіі зменшыўся на палову.

У Літве аб'ёмы беларускага дызпаліва таксама растуць. Мясцовыя эксперты кажуць, што імпартаваць дызпаліва стала прасцей з-за больш ліберальных умоваў.