Літоўская пракуратура: З просьбай выдаць Бульку мы яшчэ не звярталіся
Супрацоўнікі пракуратуры Ігналінскага раёна Літвы дагэтуль спадзяюцца правесці допыт ксяндза Юзаса Булькі, які служыць у прыходзе вёскі Мосар Віцебскай вобласці.
Днямі з’явілася інфармацыя пра тое, што Генпракуратура Беларусі адмовіла Літве ў выдачы Булькі.
У інтэрв’ю Еўрарадыё прэс-сакратар пракуратуры Ігналінскага раёна Аляксандрас Ёзапайціс распавё, што літоўскі бок пакуль не звяртаўся ў Беларусь з просьбай аб выдачы святара:
“Мы яшчэ не звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай выдаць падазраванага”.
Нагадаем, Булька падазраецца ў тым, што ўдзельнічаў у генацыдзе свайго ж літоўскага народа.