Літоўскі бок абяцае беларусам, якія едуць на фэст "Be2gether", танныя візы
Танныя візы ў кароткі час змогуць атрымаць беларусы, якія жадаюць патрапіць на фэст "Be2gether", які пройдзе з 14 да 17 жніўня ў Нарвілішках, недалёка ад літоўска-беларускай мяжы. Пра гэта заявіў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі
Эдмінас Багданас, які будзе прысутнічаць на фэсце ў якасці госця:
"Мы, як і летась, знойдзем варыянт, каб якмага больш беларусаў прыехалі на фестываль. Знойдзем такі спосаб, каб вас не палохаў кошт шэнгенскіх візаў і час іх афармлення. Мы яшчэ не паспелі прыняць канкрэтнага рашэння з Вільнюсам, як мы гэта зробім, але тое, што гэта зробім - гэта дакладна".
Нагадаем, упершыню фэст "Be2gether" прайшоў летась. Яго арганізатар Гедрус Клімкявічус дагэтуль з настальгіяй згадвае лета 2007-га:
"Шмат прыехала людзей з Беларусі, каб пабыць разам некалькі дзён у гэтым выдатным куточку свету, напэўна, самым выдатным месцы свету, у цэнтры Еўропы, дзе сыходзяцца шляхі з Усходу і Захаду".
На працягу трох дзён заграюць каля 70 гуртоў, у тым ліку і беларускія - OSIMIRA і Mauzer. Як паведамляе "Наша ніва", літоўскія арганізатары не змаглі дамовіцца з гуртом N.R.M., найперш з фінансавых прычынаў. N.R.M. цяпер шукаюць замену. Квіток на Be2gether сёлета будзе каштаваць аж 65 еўра.