Літоўскі паляўнічы забіў кабана на тэрыторыі Беларусі
Літоўскі паляўнічы незнарок перайшоў літоўска-беларускую мяжу, каб падабраць забітага кабана. Здарэнне адбылося ў Швянчэнскім раёне, побач з тарфянымі балотамі Аляй. Прыбылыя на месца памежнікі знайшлі на патрульнай сцежцы мёртвага кабана і трох паляўнічых. Як выявілася, 48-гадовы паляўнічы цягнуў тушу забітага звера, для гэтага яму давялося на 2 метры паглыбіцца на тэрыторыю Беларусі.
Дарэчы, як удакладняе інфармацыйнае агенцтва DELFI, кабан быў забіты легальна.
Дарэчы, як удакладняе інфармацыйнае агенцтва DELFI, кабан быў забіты легальна.