Літоўскі прэм'ер не хоча запрашаць Лукашэнку на 20-годдзе незалежнасці Літвы
Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс сумняваецца ў мэтазгоднасці запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на святкаванне 20-годдзі незалежнасці Літвы. Пра гэта кіраўнік літоўскага ўрада заявіў у радыёэфіры радыёстанцыі. Як нагадвае БелаПАН, 11 студзеня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаускайтэ паведаміла, што сур'ёзна разважае над магчымасцю запрасіць прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнку і Дзмітрыя Мядзведзява на 20-годдзе незалежнасці Літвы ў сакавіку.
Кубілюс адзначыў, што цалкам падтрымлівае рашэнне кіраўніцы дзяржавы запрасіць на святкаванне прэзідэнта Расіі. "Бессумнеўна, запрашэнне кіраўнікоў суседніх дзяржаваў на такое важнае для Літвы мерапрыемства з'яўляецца правільным рашэннем. Ці прыедзе на ўгодкі аднаўлення нашай незалежнасці прэзідэнт Расіі, сказаць сёння цяжка. Яго рашэнне будзе залежаць ад яго асабістага пункта гледжання на гэтае пытанне і ад таго, наколькі важная для РФ дата, якую мы будзем адзначаць", — сказаў Кубілюс. Пры гэтым ён падкрэсліў, што факт прыняцця Мядзведзевым запрашэння быў бы ўспрыняты ў Літве з радасцю.
У той жа час, адзначыў літоўскі прэм'ер, запрашэнне Лукашэнкі мае ў гістарычным і міждзяржаўным кантэксце "крыху іншае адценне", бо ў Еўрасаюза ёсць патрабаванні да Беларусі ў сферы выканання правоў чалавека. Перш чым рабіць такі крок, Літве варта атрымаць вычарпальную кансультацыю ў дыпламатычных кругах, заявіў Кубілюс.