Літоўскія будаўнікі шукаюць працу на беларускай АЭС за 2000 долараў

Літоўскія беспрацоўныя будаўнікі, якія не знаходзяць працы на радзіме, пачынаюць шукаць яе ў суседняй Беларусі, на будаўніцтве АЭС.  Пра гэта паведамляе "БалтІнфо". У Літве ўпарта распаўсюджваюцца чуткі, што нейкія беларускія прадпрыемствы, наймаючы літоўскіх будаўнікоў, прапаноўваюць кваліфікаваным работнікам заробак на ўзроўні 2200 долараў. У самой Літве серэднямесячны заробак будаўніка ў канцы 2009 года складаў каля 900 даляраў. Пры гэтым па сярэднім паказчыку гадавой інфляцыі Літва знаходзіцца на другім месцы ў Еўрасаюзе.

Нагадаем, што беларуская АЭС плануюць пабудаваць недалёка ад мяжы з Літвой, за 55 км ад Вільні.