Літоўскія рыбакі злавілі сама вагой больш за 80 кг
У рукатворным Каўнаскім моры рыбакі злавілі велізарнага сама: яго вага склала 83,250 кг, а даўжыня — 230 см. Як паведамляе літоўская прэса, гэта самы вялікі сом з усіх, злоўленых рыбакамі-аматарамі ў Літве ў апошнія гады. Калісьці, у 1945 годзе, у рыбацкія сеткі трапіўся сом вагой 95 кг. З тых часоў самы вялікі вылаўлены сом важыў 60 кг.
Цяперашнюю здабычу рыбакі прадалі за 1000 літаў (прыкладна 100 тыс.беларускіх рублёў) кулінару-аматару.
БЕЛТА
Цяперашнюю здабычу рыбакі прадалі за 1000 літаў (прыкладна 100 тыс.беларускіх рублёў) кулінару-аматару.
БЕЛТА