Літва будзе супрацоўнічаць з любым прэзідэнтам Беларусі, якога абярэ народ
З такой заявай перад журналістамі выступіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.
Па яе словах, якія цытуе БелаПАН, у Беларусі галоўным гарантам стабільнасці з'яўляюцца самі беларусы. Каго абяруць грамадзяне Беларусі, з тым і будзе супрацоўнічаць Літва, заявіла кіраўніца суседняй краіны.
Нагадаем, раней прэзідэнта Літвы раскрытыкавалі за яе выказванні наконт Аляксандра Лукашэнка на нядаўняй сустрэчы з амбасадарамі краін ЕС у Вільні. Тады Грыбаўскайтэ заявіла, што перамога Лукашэнкі на чарговых прэзідэнцкіх выбарах забяспечыць стабільнасць Беларусі і абмяжуе ўплыў Расіі ў нашай краіне. Прэзідэнт Літвы назвала Лукашэнку гарантам эканамічнай і палітычнай стабільнасці і незалежнасці Беларусі.