Літва прапануе суседзям разам адзначыць гадавіну Грунвальдскай бітвы

Разам адзначыць гадавіну Грунвальдскай бітвы ў 2010 годзе прапануе Літва Беларусі, Польшчы, Расіі і Ўкраіне. Гэтая магчымасць абмяркоўвалася ў Варшаве падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Літвы і Польшчы Вігуўдаса Ўшацкаса і Радаслава Сікорскага, паведамляе БелаПАН. 
Нагадаем, бітва пры Грунвальдзе 15 ліпеня 1410 года — рашаючая ў вайне 1409-1411 гадоў паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам — з другога. Бітва закончылася поўным паражэннем тэўтонскіх войскаў. Значную частку войска ВКЛ складалі харугвы, сфармаваныя з жыхароў беларускіх земляў.