Літва спадзяецца, што ў Вільні будзе заснаванае "Еўрагняздо"

Літва спадзяецца, што цэнтр парламенцкай асамблеі "ЕС - Усходняе партнёрства" ("Еўрагняздо") будзе заснаваны ў Вільні. З такой прапановай выступіў сябра камітэта літоўскага сейма па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс.
Дэпутат лічыць, што Літва можа разлічваць на станоўчае рашэнне, паколькі "актыўна выступае адвакатам усходніх суседзяў у структурах ЕС". Сярод іншага Зінгерыс нагадаў пра заснаваны ў Вільні Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

БелаПАН нагадвае, што пакуль невядома, хто будзе прадстаўляць Беларусь у "Еўрагняздзе", паколькі парламент нашай краіны не прызнаецца Еўрасаюзам легітымным.