Літва забараніла імпарт нямецкага мяса, а Арменія – расійскай кураціны

Літва часова забараніла ўвоз жывой птушкі і яе мяса з нямецкай зямлі Брандэрбург, дзе на прыватнай ферме выяўлены ачаг захворвання птушыным грыпам H5N1. Таксама быў узмоцнены мытны кантроль на літоўскай мяжы.

Тым часам Арменія ўвяла забарону на імпарт птушынага мяса з Расіі. Прычына тая ж – выяўлення захворвання птушыным грыпам на птушкафабрыцы ў Растоўскай вобласці, паведамляе Газета.ру.