Літва забароніць увоз малочных і мясных прадуктаў з Беларусі
Увоз малочных і мясных прадуктаў з Беларусі і Расіі ў асабістых рэчах забараняе з 1 траўня Літва. Такое рашэнне абаснаванае тым, што Еўракамісія прыняла новыя правілы аб увозе пасажырамі прадуктаў жывёльнага паходжання ў краіны ЕС. Еўракамісія тлумачыць новаўвядзення неабходнасцю стварэння перашкоды для патраплення ў Еўрасаюз хваробаў жывёлаў, небяспечных для чалавека.
Як адзначае "Росбалт" са спасылкай на delfi.lt, правілы не дзейнічаюць у адносінах дзіцячага харчавання і ежы, неабходнай чалавеку ў медыцынскіх мэтах, калі груз не важыць болей за 2 кг і правільна ўпакаваны. Акрамя таго, пасажырам можна перавозіць да 20 кг рыбы і морапрадуктаў.