Ліўневай каналізацыяй зоймецца Адміністрацыя прэзідэнта (фота і відэа)

Дзеля комплекснага абследавання сталічнай ліўневай каналізацыі запрошаныя незалежныя эксперты + ВІДЭА і ФОТА
Адміністрацыя прэзідэнта плануе заняцца комплексным абследаваннем сталічнай ліўневай каналізацыі. Пра гэта ў эфіры Першага канала паведаміў памошнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Мінску Анатоль Калінін.

Па яго словах, запрошаныя незалежныя эксперты. "Правядзем маніторынг і прымем меры для таго, каб мінімізаваць праблемы з падтапленнем у Мінску", — заявіў Калінін.

Вуліцы сталіцы былі падтопленыя больш чым у 50 месцах. З залітага вадой аўтатранспарта ратавальнікі эвакуявалі больш за 500 чалавек. Ваду адпампоўвалі з будынкаў 1-й і 3-й гарадскіх клінічных бальніцаў, касцёла Святых Сымона і Алены , універсама "Рублёўскі" на Нямізе.

Цалкам пад вадой апынуўся падземны пераход на скрыжаванні вуліц Ціміразева і Арлоўскай. Колькасць пашкоджаных аўтамабіляў пайшла на сотні.

Image 22560

Image 22561

Image 22562

Image 22563

Image 22565

Image 22566

Image 22567

Image 22569

Фота — bymedia.net