Лонданская гарадская рада ўганаравала Bee Gees
На мінулых выхадных у Лондане была адкрытая памятная шыльда ў гонар легендарнага гурта Bee Gees. Такім чынам улады горада вырашылі адзначыць унёсак братоў Бары, Робіна
і Морыса Гібаў (Gibb) у развіццё сусветнай поп- і рок-музыкі.
Памятны знак усталяваны на фасадзе дома №67 на Брук-Стрыт, дзе раней жыў менеджэр і прадзюсер Bee Gees Роберт Стыгвуд (Robert Stigwood). У гэтым доме музыкі шмат рэпетавалі і займаліся напісаннем песень у перыяд з 1968 па 1980 год.
У адказ на гэта Робін Гіб заявіў, што «вельмі крануты такім знакам увагі. Гэтае месца шмат значыць для музыкаў Bee Gees, бо тут былі напісаныя шматлікія хіты».
Ён дадаў, што гэтая шыльда таксама будзе помнікам яго брату-блізняту Морысу, які памёр у 2003 годзе.
Дадам, што Лонданскай гарадской радай Вестмінстэра ўжо ўсталявана 77 памятных знакаў на будынках, якія звязаныя з людзьмі, якія зрабілі ўнёсак у культуру і гісторыю Лондана.
У прыватнасці, мемарыяльнымі шыльдамі адзначаныя дамы, дзе жылі Оскар Уайлд, Томас Эліат і Джэйн Осцін.
Нагадаю, што The Bee Gees з'яўляюцца адным з самых папулярных гуртоў канца мінулага стагоддзя.
Музыкі былі неаднаразова адзначаныя прэміяй «Грэмі», а іх альбомы разышліся накладам больш за 200 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце. Дзякуючы гэтаму Bee Gees і дагэтуль уваходзяць у лік пяці найбольш паспяховых артыстаў усіх часоў - разам з The Beatles, Элвісам Прэслі, Майклам Джэксанам і сэрам Полам Макартні.
Фота: www.officialbeegees.com