Лонданская пляцоўка O2 Arena выстаўленая на продаж

Кампанія Meridian Delta Dome Limited (MDDL) выставіла на продаж дамову аб найме лонданскай пляцоўкі O2 Arena, паведамляе SkyNews. Мяркуецца, што кошт здзелкі складзе каля 35 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Паводле меркавання прадстаўнікоў MDDL, якая валодае правам на рэшту ў найме O2 Arena, продаж дамовы аб найме не адаб'ецца на якасці мерапрыемстваў, якія адбываюцца на пляцоўцы.

O2 Arena была пабудаваная на месцы Millennium Dome ("Купалы тысячагоддзя") пасля яго закрыцця ў 2000 годзе. Будаўніцтва комплексу заняло чатыры гады, яго адкрыццё адбылося ў чэрвені 2007 года. Арэна месціць 20 тысяч гледачоў.

Комплекс стаў папулярным месцам правядзення канцэртных і спартовых мерапрыемстваў. На пляцоўцы адбыліся канцэрты Мадоны, Стыві Ўандэра, Metallica, адзіны канцэрт рок-гурта Led Zeppelin, якія ўз'ядналіся на той момант.

Падчас Алімпійскіх гульняў у Лондане ў 2012 годзе ў O2 Arena плануецца правесці спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы.

Фота: www.euroticket.com.ua