Лось зноў атакаваў легкавік, на гэты раз на трасе Мінск — Віцебск
Адразу два аўтамабілі сутыкнуліся з ласём на трасе Мінск — Віцебск. Жывёла вагой каля тоны нечакана выбегла на дарогу і кінулася пад джып. Кіроўца здолеў зрэагаваць і пазбегнуць лабавога сутыкнення. А вось аўтамабіль седан сутыкнуўся з ужо падбітым ласём, які загінуў, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Нагадаем, што днямі лася збіў у цэнтры Мінску аўтамабіль "Фольксваген". Здарэнне адбылося ў 300 метрах ад стэлы "Мінск — горад-герой".
Нагадаем, што днямі лася збіў у цэнтры Мінску аўтамабіль "Фольксваген". Здарэнне адбылося ў 300 метрах ад стэлы "Мінск — горад-герой".