Лошыцкі парк застаўся без легендарнага заручальнага дуба (фота)

Загінуў талісман Лошыцкага парка — заручальны дуб. Дрэва павалілася, бо не вытрывала парываў ветру, паведамляе тэлеканал СТВ. Заручальнаму дубу паводле вопісу 190 год, па колцах — усе 300, а па легендзе — 400 год. Ён перанёс самыя розныя катаклізмы, нават пажар, а загінуў у шторм. Па традыцыі да заручальнага дубу прыязджалі маладыя, каб абняць дрэва на шчасце. Адміністрацыя Лошыцкай садова-паркавай гаспадаркі абяцае, што пакіне рэшткі легендарнага дубу, як памяць.