Лукашэнка: 10-годдзе санкцый супраць Беларусі ніякага выніку не дало
Беларусь не будзе рабіць імгненных крокаў ва ўгоду Еўропе напярэдадні прыняцця якія-небудзь рашэнняў наконт краіны. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы амбасадараў 11 дзяржаваў. Як перадае БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ціснуць на Беларусь бесперспектыўна. "Мы знаходзімся напярэдадні паседжанні ЕС па пытаннях палітыкі наконт Беларусі. Я вас пераканаўча прашу: калі вы будзеце зыходзіць з таго, што цяпер на Беларусь і Лукашэнку можна націснуць і ён выканае ўсе ўмовы, якія напісаныя нашай апазіцыяй і перададзеныя Брусэлю, ціснуць на любую краіну бесперспектыўна, ціснуць на краіну, якая з'яўляецца сэрцам еўрапейскага кантынента, — жахліва", — сказаў кіраўнік Беларусі. Ён адзначыў, што калі ў Еўропе жадаюць бачыць іншага чалавека на чале Беларусі, а не Лукашэнку, то варта набрацца цярпення і пачакаць.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што дзесяцігоддзе санкцый у стаўленні Беларусі ніякага выніку не дало.
Згадваючы праграму "Ўсходняе партнёрства", беларускі кіраўнік выказаў надзею, што яна дазволіць пашырыць ўзаемадзеянне паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, распаўсюдзіць яго на гандлёва-эканамічную, інвестыцыйную, візавую, транспартна-энергетычныя сферы.