Лукашэнка абавязаў аблвыканкамы сустракацца з журналістамі

Старшыні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама не радзей за адзін раз на квартал будуць ладзіць прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ. Гэта прадугледжана ўказам №502, падпісаным 29 верасня, паведамляе БелаПАН. Апроч гэтага, у адпаведнасці з новым указам, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў абавязаныя не радзей за адзін раз на два месяцы ладзіць простыя тэлефонныя лініі. Кіраўнікі іншых дзяржорганаў, а таксама дзяржаўных арганізацыя павінны рабіць гэта хаця б раз на квартал.
 
У мясцовых выканаўчых і распараджальных органах будуць створаныя гарачыя лініі для працы з насельніцтвам.