Лукашэнка абяцае заняцца партыямі і грамадскімі аб’яднаннямі
Дзяржава будзе значна болей увагі надаваць грамадскім аб’яднанням і партыям, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 верасня на шостым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, паведамляе БелаПАН. Кіраўнік краіны лічыць адным з вялікіх недахопаў сваёй працы тое, што раней ён надаваў гэтаму пытанню меней увагі. Аляксандр Лукашэнка не супраць партыйнага будаўніцтва, нармальных апазіцыйных партыяў. Разам з тым беларускі лідэр мяркуе, што “не варта падкідваць тэзісы з-за мяжы”, якой павінна быць грамадзянская супольнасць. У Беларусі гэтыя рэчы будуць фармуляваць такім чынам, каб не разбураць мір і стабільнасць у дзяржаве, заявіў Лукашэнка.