Лукашэнка: Беларусь мусіць першай выйсці з сусветнага крызісу

Сёння Аляксандр Лукашэнка звяртаецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. "Беларусь апошняй сярод краін увайшла ў сусветны крызіс, але павінна першай з яго выйсці", — заявіў Лукашэнка.   Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адной з задач эканамічнага развіцця з'яўляецца "дысцыпліна і парадак". "Мне дакладываюць, што ў нас пануюць такія настроі: людзі хочуць жыць у Беларусі, як ў "сабесе"... Хачу іду на працу — хачу не іду. Не будзе такога! Я даў указанне ўраду спыняць такія настроі".