Лукашэнка: Беларусь зацікаўленая ў паўнавартасным супрацоўніцтве з ЕС
Гатоўнасць беларускага кіраўніцтва працягваць канструктыўны дыялог з Еўрапейскім Саюзам на аснове прынцыпаў ўзаемнай павагі і роўнасці бакоў пацвердзіў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.
Прымаючы ў Мінску даверчыя лісты у кіраўніка прадстаўніцтва Еўракамісіі Жазэ Мануэля Пінту Тэйшэйры, Лукашэнка заявіў, што Беларусь зацікаўленая ў "паўнавартасным супрацоўніцтве з Еўрасаюзам". "Эканамічная мэтазгоднасць - найважнейшы стымул для развіцця адносінаў", - сказаў ён.
Пазней, размаўляючы з дыпламатамі, кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што "апошнім часам з Еўрасаюзам, амерыканцамі заўважная тэндэнцыя да разумення, паляпшэння нашых адносінаў".
У сваю чаргу, кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі выказаў спадзяванне, што "ў бліжэйшыя паўгода адбудуцца падзеі, якія дазволяць абсалютна цалкам нармалізаваць адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам". Ён выказаў меркаванне, што ключавым можа стаць саміт у Празе, які адбудзецца вясной гэтага года.
Інтэрфакс