Лукашэнка: Беларусь зацікаўленая ў развіцці супрацоўніцтва з Македоніяй

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Македоніі Георгія Іванава з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі.  Лукашэнка выказаў надзею на паспяховае развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Македоніяй на прынцыпах сяброўства і ўзаемнай павагі, якія адпавядаюць інтарэсам народаў дзвюх краін, паведамляе БЕЛТА.