Лукашэнка: Беларусь засталася ў мінулым, і гэта “нашая вялікая заслуга”
Падчас цырымоніі ўручэння прэміяў “За духоўнае адраджэнне” Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што Беларусь засталася ў мінулым. Але, на думку прэзідэнта краіны, гэта не хіба, а “нашая вялікая заслуга”. "Нашу краіну часта папракаюць у тым, што па сваіх маральных асновах яна як быццам засталася ў мінулым, не паддалася навамодным тэндэнцыям глабалізацыі. Што ж, можа быць, і так, — перадае словы прэзідэнта інфармагенцва “БелТА”. — Але <...> нам трэба ганарыцца тым, што паняцці маральнасці і духоўнасці для нас па-ранейшаму святыя, на іх мы выхоўваем сваіх дзяцей, будуем дзяржаўную ідэалогію".
У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка таксама зазначыў, што лічыць эканамічны крызіс наступствам крызісу духоўнага. "Людская зайздрасць, зладзейства, падман, спекуляцыі на фінансавых рынках, карупцыя назапашваліся гадамі і захліснулі ўвесь свет, — сказаў ён. — Духоўны крызіс значна страшнейшы за любыя эканамічныя зрухі, таму што пераадолець яго нашмат больш складана, і патрабуецца на гэта значна больш часу. Здрада, подласць, хлусня раз'ядаюць душу, падрываюць фізічнае і маральнае здароўе не толькі асобнага чалавека, але і цэлых нацый, народаў".