Лукашэнка будзе весці дыялог з ЗША пасля поўнай адмены эканамічных санкцый

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым нармалізаваць адносіны з ЗША, але толькі пасля поўнай адмены санкцый, уведзеных у дачыненні ад шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Reuters. Лукашэнка разлічвае, што ў Беларусі атрымаецца палепшыць адносіны з новай адміністрацыяй ЗША, паведамляе "Інтэрфакс". "Думаю, што наперадзе ў нас добрыя адносіны з амерыканцамі. Я абсалютна ў гэтым перакананы", - адзначыў беларускі кіраўнік.