Лукашэнка чакае эфектыўных прапановаў па мадэрнізацыі эканомікі
Эфектыўных прапановаў па мадэрнізацыі беларускай эканомікі з улікам пераадолення наступстваў глабальнага крызісу чакае Аляксандр Лукашэнка ад навукоўцаў. Пра гэтай ён заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў абраным акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь ужо ў бліжэйшыя некалькі гадоў мусіць "значна прасунуцца ў найбольш перспектыўных навуковых накірунках". "Неабходна ад лабараторных эксперыментаў пераходзіць да прамысловага ўкаранення уласных распрацовак і продажу інтэлектуальнага прадукта на сусветным рынку", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы "Интерфакс".