Лукашэнка даручыў цяперашняму ўраду выконваць абавязкі да прызначэння новага

Лукашэнка даручыў цяперашняму ўраду выконваць абавязкі да прызначэння новага

У сувязі з тым, што ўрад Беларусі 16 кастрычніка склаў свае паўнамоцтвы перад абраным на новы тэрмін кіраўніком Беларусі, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №435.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у адпаведнасці з часткай 11 артыкула 106 i пунктам 7 артыкула 84 Канстытуцыі Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру, яго намеснікам, міністрам, старшыням дзяржаўных камiтэтаў i кіраўніку апарата Савета міністраў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы, пакуль кіраўнік Беларусі не прызначыць чыноўнікаў на гэтыя пасады.

Паведамляецца таксама, што ў новы склад Савета міністраў па пасадзе ўваходзяць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня Камітэта дзяржкантролю, старшыня прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта, старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Фота: prizyv.ru