Лукашэнка даў згоду на пашырэнне гарадской рысы Гродна
Гарадская рыса Гродна пашырылася амаль на 8 тысяч гектараў, якія раней адносіліся да Гродзенскага раёна. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у адміністрацыйнае
падначаленне гродзенскіх гарадскіх уладаў перададзеныя 23 вёскі і два
пасёлкі - Фабрычны і Паўднёвы.