Лукашэнка дазволіў міжнародным назіральнікам сачыць за выбарамі ў Беларусі
Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак прыняў старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы і старшыня ЦВК абмеркавалі аспекты маючай адбыцца выбарчай кампаніі — яе перыяды, а таксама некаторыя канцэптуальныя пытанні правядзення парламенцкіх выбараў.
Сёлета мінае тэрмін паўнамоцтваў абедзвюх палат парламента — Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. У адпаведнасці з Канстытуцыяй дату выбараў прызначае прэзідэнт. Выбары павінны адбыцца не пазней за 12 кастрычніка.
З улікам таго, што па Канстытуцыі прадугледжаная магчымасць правядзення двух тураў галасавання, найбольш верагодна, што выбары пройдуць у канцы верасня. Такім чынам, выбарчая кампанія афіцыйна пачнецца ў канцы чэрвеня гэтага года.
На сустрэчы прэзідэнт падкрэсліў, што міжнародныя назіральнікі будуць запрошаныя на выбары. Прычым у той колькасці, у якой пажадаюць і палічаць патрэбным тыя міжнародныя арганізацыі, што будуць прыцягнутыя да ўдзелу ў выбарах. І АБСЕ, і СНД, якія, як правіла, накіроўваюць свае місіі, ніяк не будуць абмежаваныя ў колькасным складзе гэтых місій.
БЕЛТА