Лукашэнка: Дзяцей у школе загонім так, што яны дэбіламі стануць

Лукашэнка: Дзяцей у школе загонім так, што яны дэбіламі стануць

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт шостага навучальнага дня ў школе. "У нас школа перагрузіла дзяцей настолькі, што ім дыхаць няма чым. А мы хочам, каб дзеці займаліся крыху спортам, для здароўя, каб здаровымі раслі. Дзе ўзяць час?", — сказаў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы "Вялікая размова з прэзідэнтам", якая ў пятніцу праходзіць у Мінску ў будынку БелЭкспа.

Паводле слоў Лукашэнкі, дзеці "і так 10 гадзін у школе занятыя ўжо ў 7 класе". "Дзяцей у школе загонім так, што яны дэбіламі стануць", — адзначыў ён.