Лукашэнка: Фінансава-эканамічны крызіс пакуль моцна па Беларусі не ўдарыў

Сусветны фінансава-эканамічны крызіс пакуль моцна па Беларусі не ўдарыў. Такое меркаванне ў інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс" выказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што Беларусь — экспартна-арыентаваная краіна і падзенне попыту на тавары ў свеце, вядома, адбілася і на нашай краіне. Аднак А.Лукашэнка лічыць, што Беларусь выйграла ў тым, што нашыя тавары былі ў разы па кошце ніжэй за еўрапейскія і сусветныя.

Беларускі кіраўнік лічыць, што фінансавы крызіс наогул не закрануў бы краіну, калі б не паніка на фінансавых рынках.

БелаПАН