Лукашэнка гатовы да цяжкіх выпрабаванняў дзеля незалежнасці
"Беларускі народ ніколі не здаваўся на літасць ворагу, і сёння мы гатовыя прайсці праз самыя цяжкія выпрабаванні дзеля незалежнасці, права жыць свабодна на сваёй зямлі" - заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня, на цырымоніі пахавання праху невядомых жаўнераў трох войнаў у крыпце храма Ўсіх святых у Мінску.
"Беларусь ніколі не была і не будзе крыніцай ваеннай пагрозы, але сваё, створанае народам, мы будзем свята шанаваць і бараніць. Мы добра засвоілі ўрокі гісторыі і разумеем, якія страты прыносяць любыя канфлікты і пераможцам і пераможаным".
Лукашэнка папікнуў "некаторых сусветных лідэраў" у тым, што яны не нагуляліся ў жаўнерыкі і цяпер робяць гэта ў большым маштабе.
На цырмонію Лукашэнка ўзяў усіх сыноў уключна з Мікалаем.
БелаПАН