Лукашэнка хоча дадаць паўнамоцтваў Канстытуцыйнаму суду

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным шырэй выкарыстоўваць патэнцыял Канстытуцыйнага суда краіны. Для гэтага органу мяркуецца надаць дадатковыя паўнамоцтвы. Такую заяву, паводле інфармацыі "Інтэрфакса", А.Лукашэнка зрабіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення дзейнасці Канстытуцыйнага суду. Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на тое, што ні ў якім разе нельга парушыць усталяваны ў краіне баланс не толькі ўнутры судовай сістэмы, але і дзяржаўнай улады ў цэлым.

Як адну з прапановаў Лукашэнка агучыў магчымасць Канстытуцыйнага суда ў цэлым сачыць за праваахоўнай сістэмай.

А.Лукашэнка заявіў, што Канстытуцыйны суд падрыхтаваў і занес на разгляд 2 праекты законаў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці суда і пашырэнне яго паўнамоцтваў.