Лукашэнка хоча, каб якасць беларускіх аўтадарог была як у Нямеччыне
Забяспечыць высокую якасць пры будаўніцтве аўтадарогі вакол Белавежскай пушчы і ў краіне ўвогуле запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Брэстчыны. Ён адзначыў, што ўкладанні ў дарожнае будаўніцтва будуць расці. Але якасць аўтадарог мусіць быць як у Нямеччыне. "Калі пабудавалі дарогу, то каб без рамонта гадоў 15", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Таксама ён акцэнтаваў увагу на неабходнасць развіцця дарожнай інфраструктуры, найперш каля такіх прыродных аб'ектаў, як Белавежская пушча, возера Нарач, Браслаўскія азёры, якія прыцягваюць турыстаў.
Таксама ён акцэнтаваў увагу на неабходнасць развіцця дарожнай інфраструктуры, найперш каля такіх прыродных аб'ектаў, як Белавежская пушча, возера Нарач, Браслаўскія азёры, якія прыцягваюць турыстаў.