Лукашэнка: Каб дагадзіць АБСЕ, мы парушылі артыкулы выбарчага закона

"Мы парушылі ўсе магчымыя артыкулы выбарчага заканадаўства, каб толькі дагадзіць АБСЕ", – з такой заявай выступіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 снежня. Таксама ён дадаў: “Мне непрыемна ва ўчорашнім тое, што як галоўнакамандуючаму давялося пасылаць на плошчу салдат. Я прыношу прабачэнні іх матулям. Мы строга спытаем за арганізаванае бясчынства з усіх арганізатараў і з тых хто пакуль у бягах”.