Лукашэнка Ліберману: Ізраіль для Беларусі не чужая краіна
Ізраіль для Беларусі не чужая краіна. Аб гэтыя заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Мінску на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам. У сваю чаргу Авігдор Ліберман падзякаваў беларускаму боку за аднаўленне мемарыялу ў памяць ахвяраў Мінскага гета. Таксама ён лічыць, што прыйшоў час узмацніць эканамічны складнік адносінаў дзвюх краінаў.
Нагадаем, афіцыйны візіт у Беларусь міністра замежных спраў Ізраіля — першы за апошнія 15 гадоў. Авігдор Ліберман прыляцеў у Мінск учора вечарам.
Сёння таксама адбылася яго сустрэча з міністрам замежных спраў нашай краіны Сяргеем Мартынавым.
Беларусь разлічвае на цесную працу з новым урадам Ізраіля, на далейшае развіццё эканамічнага ўзаемадзеяння, заявіў Мартынаў падчас сустрэчы з Ліберманам. "Гістарычна паміж нашымі народамі заўсёды былі добрыя адносіны, мы не аддзялялі беларусаў ад яўрэяў, гэта ўсе нашыя людзі", — цытуе Мартынава БЕЛТА.