Лукашэнка лічыць, што адзіны кандыдат на выбарах яго не “задушыць”

Лукашэнка лічыць падманлівымі надзеі апазіцыі пры дапамозе адзінага кандыдата “задушыць” яго на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў учора ў часе свайго рабочага візіту ў Гомельскую вобласць, паведамляе БелаПАН. Пра апазіцыйных палітыкаў Лукашэнка сказаў, што “гэта іх бізнэс” і назваў сваіх апанентаў “грантасмокамі”. Разам з тым беларускі лідэр заявіў, што яму “пакуль не да прэзідэнцкіх выбараў. Ён звярнуў увагу на неабходнасць найперш прыбраць ураджай збожжа.