Лукашэнка лічыць, што "беларуская мова не знаходзіцца ў заняпадзе"
"Пытанні моўныя аднойчы і назаўсёды ў краіне вырашаныя, па крайняй меры, у той перыяд часу, пакуль я буду прэзідэнтам нашай Беларусі", — заявіў на прэс-канферэнцыі 30 снежня Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне БелаПАН.
Паводле яго слоў, пытанне мовы "адназначна" вырашана на рэферэндуме і ён не збіраецца ўносіць якіясьці дапаўненні і новаўвядзенні. "Жадаеце размаўляць на беларускай мове — размаўляйце, вам ніхто не перашкаджае; хотите говорить на русском языке, пожалуйста, говорите", — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што мова — сфера, якая не зносіць ніякай дыктатуры і насілля. "Я ўвогуле прыхільнік таго, каб у нас не было ніякай забароны і ніякага насілля. Людзі павінны вызначыцца самі і вырашаць самі, як ім жыць", — заявіў Лукашэнка.
Ён лічыць, што "беларуская мова не знаходзіцца ў заняпадзе". Паводле яго слоў, з кожным годам павялічваецца колькасць абітурыентаў у вядучых ВНУ, якія на ўступных экзаменах выбіраюць беларускую мову і беларускую літаратуру, а не рускую мову і рускую літаратуру. Зараз пераважная большасць абітурыентаў "желают сдавать беларускую мову і беларускую літаратуру", падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.