Лукашэнка: Мы хацелі б да канца нармалізаваць нашыя адносіны з Еўрасаюзам

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у развіцці дыялогу з Еўрасаюзам, які, на яго погляд, мусіць будавацца без нейкіх папярэдніх умоваў.
"Наш курс абсалютна шчыры, прагматычны, мы не вядзем ніякай гульні, дастаткова адкрытыя з Еўрасаюзам і хацелі б да канца нармалізаваць нашыя адносіны", - заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з амбасадарам Італіі ў Беларусі Нарберта Капэла з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Кіраўнік нашай краіны адзначыў ролю Італіі ў станоўчых зрухах у адносінах паміж Беларуссю і ЕС. 

Інтэрфакс