Лукашэнка: Мы імкнемся ўмацаваць сістэму супрацьпаветранай абароны (відэа)
У сваім выступленні падчас цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску кіраўнік дзяржавы спыніўся на пытанні вайсковага супрацоўніцтва з Расіяй.
"Магістральным напрамкам нашага супрацоўніцтва ў вайсковай сферы з'яўляецца ўзаемадзеянне з Расіяй, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Улічваючы новыя выклікі і пагрозы нашай бяспецы, мы імкнемся умацаваць сістэму супрацьпаветранай абароны, каб забяспечыць недатыкальнасць межаў дзяржавы і яе суверэнітэту. Падкрэсліваю: новыя комплексы і самалёты — гэта выключана абарончая зброя. І мы будзем іх мець столькі, колькі неабходна для бяспекі нашай дзяржавы".
Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не праводзіць агрэсіўную палітыку: "Чужых земляў нам не трэба. Але і свае будзем берагчы".