Лукашэнка на святкаванні Перамогі абараняў суверэнітэт Беларусі
Падчас святкавання Дня Перамогі ў Мінску кіраўнік Беларусі выказаўся ў абарону суверэнітэту Беларусі.
Ён адзначыў, што ні дыктат, ні эканамічны шантаж не прымусяць нашую краіну згарнуць з абранага шляху, падпарадкавацца чужой волі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краіна датрымоўваецца курсу добрасуседства, пабудовы шматпалярнага міру, строгага захавання прынцыпаў міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі. Па ягоных словах, у Беларусі забяспечаныя мір, стабільнасць і бяспека.
Сярод фактараў, здольных прывесці да выбуху новага сусветнага пажару, кіраўнік беларускай дзяржавы назваў велізарныя арсеналы ядзернай і іншых відаў зброі масавай паразы. А.Лукашэнка выказаў заклапочанасць узрослай актыўнасцю блока NATO.
БелаПАН