Лукашэнка нагадаў беларусам, што яны — таленавіты і працалюбівы народ
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы.
"Добрасумленная праца з'яўляецца асновай дабрабыту сям'і і грамадства, — цытуе віншаванне Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — І гэтае свята — магчымасць яшчэ раз выказаць словы падзякі ветэранам і перадавікам вытворчасці, іх маладой змене, усім, хто ўласнымі рукамі і розумам будуе будучыню сваёй сям'і, сваёй краіны".
Лукашэнка падкрэсліў, што "Беларусь заўсёды славілася таленавітым, працавітым народам, што жадае жыць у добрасуседстве і дастатку".
Свята працы традыцыйна адзначаецца 1 траўня.
Фота — bymedia.net