Лукашэнка не пагадзіўся з ацэнкай выбараў АБСЕ
"Выснова АБСЕ зусім не адпавядае таму, што было на гэтых выбарах", — заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на прэс-канферэнцыі. У той жа час ён адзначыў, што ў параўнанні з мінулымі "яна вельмі прагрэсіўная". Беларусь гатовая быць партнёрам з ЕС на раўнапраўнай аснове. "Але мы не будзем гарбаціцца, паўзці, нікога угаворваць і упрошваць", — падкрэсліў Прэзідэнт.