Лукашэнка: Няхай павялiчацца сiлы для стваральнай працы на карысць Беларусi
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з надыходзячым святам хрысціян, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня. "Гэта вялiкае свята асвятляе жыццё мiльёнаў людзей нязгасным святлом веры, надзеi i любовi. У наш няпросты i прагматычны час Раство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра i мiласэрнасцi, натхняе на маральнае ўдасканальванне i самаадданае служэнне блiзкаму", — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік Беларусі пажадаў суайчыннікам, каб святочныя дні сталі для іх "сiмвалам шчасця i дабрабыту ў надыходным годзе". "Няхай сыдуць у мiнулае праблемы i крыўды, а ў вашых дамах i сем'ях запануюць згода i дастатак. Няхай у кожнага павялiчацца сiлы i натхненне для стваральнай працы на карысць нашай цудоўнай Беларусi", — цытуе віншаванне газета "Звязда".