Лукашэнка: Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары

Экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пра гэта, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Аднак ён не ўдакладніў, у якім канкрэтна ізалятары знаходзіцца затрыманы.